У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» 23.01.2026 у Шчучынскім пансіянаце сумесна з валанцёрамі «срэбнага» узросту, якія наведваюць аддзяленне комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Шчучынскага раёна, прайшоў майстар-клас па прыгатаванні беларускіх дранікаў.
Падчас гатоўкі ўдзельнікі сустрэчы вырашылі, што кожную пятніцу валанцёры сумесна з пражываючымi ў аддзяленні суправаджанага пражывання пансiяната будуць гатаваць што-небудзь смачнае з беларускай кухні.
Сустрэчы будуць ладзіцца не толькі ў пансіянаце, але i ў тэрытарыяльным цэнтры.
Гэта дасць магчымасць пражываючым у пансіянаце наладзіць новыя знаёмствы і адчуць валанцёрскі «бабулін» клопат.